"Гісторыя цацак 3" стала першым анімацыйным "мільярдэрам"

Мультфільм "Гісторыя цацак: Вялікія ўцёкі 3D" ад студыі Pixar стаў першай анімацыйнай карцінай у гісторыі кінематографа, якая сабрала ў пракаце больш мільярда долараў, паведамляе BoxOfficeMojo.  Касавыя зборы мульціка ўжо перавысілі 1 мільярд. А яшчэ ў сярэдзіне жніўня ён стаў самым касавым мультфільмам.

Мяркуецца, што такія высокія зборы абумоўлены высокімі коштамі на квіткі. Пры гэтым выданне падкрэслівае, што пакуль па наведвальнасці трэцяя "Гісторыя цацак " саступае такім анімацыйным стужкам як "Шрэк-2", "У пошуках Нэма" і "Кароль Леў".

"Гісторыя цацак-3" стала сёмым фільмам за ўсю гісторыю кінематографа, які пераадолеў мільярдны бар'ер, далучыўшыся да такіх карцін, як "Аватар", "Тытанік", "Уладар пярсцёнкаў", "Піраты Карыбскага мора" і "Аліса ў Краіне цудаў".

Таксама BoxOfficeMojo адзначае, што мультфільм "Гісторыя цацак-3" трапіў у спіс BBC 20-ці самых душашчыпальных фільмаў для мужчын.

Фота: mir3d.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі