Гэтай ноччу Беларусь пераходзіць на зімовы час

Уночы з 24 на 25 кастрычніка Беларусь пераходзіць на зімовы час. Гадзіннікі трэба будзе перавесці на 1 гадзіну назад. У апошнюю нядзелю кастрычніка “зімовы” час пачне дзейнічаць таксама ў Расіі, Украіне, краінах ЕС (акрамя Ісландыі), у Арменіі, Азербайджане, Турцыі, Тунісе, а таксама ў Мексіцы і на Кубе.

Практыка штогадовага пераходу на “зімовы” і “летні” час дзейнічае сёння ў 100 краінах свету. У шэрагу краінаў дата пераходу вызначаецца з улікам рэгіянальных традыцый. З 1996 года па рэкамендацыі Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН перыяд дзеяння летняга часу быў падоўжаны да апошняй нядзелі кастрычніка.

Шэраг экспертаў сцвярджае, што каля 10-15% насельніцтва пакутуюць ад перахода на сезонны час. Разам з тым, псіхолагі адзначаюць, што сур'ёзных праблем гэта не выклікае. Ужо праз 2-3 дні наступае прывыканне і чалавек прыходзіць у норму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі