Гэры Мур. Светлая памяць...

Гэры Мур стаў вядомым праз сваю першую каманду “Скід Роў”, якую сабраў яшчэ ў 1968 годзе. Потым ён браў удзел у запісах і выступах легендарнага гурта свайго даўняга сябра Філа Лайната “Цін Лізі”. Сольную кар'еру пачаў у 1984 годзе, але поспех прыйшоў толькі з альбомам 1990 года “Сціл Гат Зэ Блюз”. На мяжы стагоддзяў Мур эксперыментаваў з сучаснымі моднымі стылямі, але ў апошнія пяць гадоў фактычна вярнуўся да блюзу. Нягледзячы на тое, што быў ляўшой, Мур граў традыцыйна, як праварукі гітарыст.


2010 год быў для музыкі напружаным і творчым. Ён даў шмат канцэртаў, восенню праехаўся з канцэртамі па буйных гарадах Сібіры і Далёкага Ўсходу, даў вялікі канцэрт у Маскве. Ягоны выступ у Мінску сабраў поўную залу Палаца Рэспублікі. Пасля зімовага адпачынку Мур збіраўся вярнуцца да канцэртнай дзейнасці: у траўні бягучага года было запланавана вялікае шоў з удзелам вядомых майстроў блюзу, а таксама ў траўні мусілі выйсці канцэртныя DVD іCD з чэрвеньскага канцэрта 2010 года ў Мантро. Паводле выпускаючай кампаніі Мура, дата выхаду новага студыйнага альбома музыкі была прызначана на 5 верасня 2011 года.


Па пярэдніх звестках, прычына смерці музыкі – сардэчны прыступ, які мог быць выкліканы перадазіроўкай какаіну. Як паведамляе “Глабаліст”, інфармацыю распаўсюдзіла іспанская прэса са спасылкай на аднаго з дактароў, які прысутнічаў пры канстатацыі смерці Мура. У красавіку Гэры Муру споўнілася б 59 гадоў.

Фота: www.commons.wikimedia.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі