Герой "Аватара" адшукае дыяменты цара Саламона

Аўстралійскі акцёр Сэм Уорцінгтан пагадзіўся зняцца ў чарговым фантастычным фільме, дзеянне якога адбываецца ў будучым, паведамляе Reuters.  Артыст, які стаў знакамітым дзякуючы стужкам “Тэрмінатар-4” і “Аватар”, выканае галоўную ролю ў карціне “Квотэрмэйн” студыі Dreamworks.

Сцэнарый фільма будзе нагадваць сюжэт раманаў Райдэра Хагарда пра паляўнічага Алана Квотэрмэйна. Аднак замест “Афрыкі”, дзе арыгінальны Квотэрмэйн знайшоў дыяментавыя капальні цара Саламона і сляды старажытных цывілізацый, футурыстычны варыянт распавядзе пра часы, калі чалавецтва ўжо пакінула Зямлю.

Квотэрмэйн у выкананні Уорцінгтана вернецца на планету з тымі ж мэтамі – знайсці клад – і знойдзе яе адзічэлай, “афрыканізаванай” і даўно перажыўшай свой росквіт.

Фота: carlstrand.blogspot.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі