Гары Потэру спатрэбіўся псіхолаг

Дэніэлу Рэдкліфу спатрэбілася праца з прафесійным псіхолагам, каб лепш ужыцца ў ролю юрыста Артура Кіпа, галоўнага героя стужкі "Жанчына ў чорным" (The Woman in Black).  Як паведамляе Contactmusic, спецыяліст па працы з людзьмі, якія страцілі блізкіх, павінен дапамагчы Рэдкліфу лепш зразумець характар Артура Кіпа.

Фільм "Жанчына ў чорным" заснаваны на аднайменным рамане англійскай пісьменніцы С'юзан Хіл. Паводле сюжэту, Артур Кіп прыязджае ў акружаны балотамі маёнтак і высвятляе, што там пражывае дух жанчыны, якая памерла шмат гадоў таму. У канцы рамана па віне прывіду галоўны герой страчвае дзіця і жонку.

Сцэнарый да фільма "Жанчына ў чорным" напісала Джэйн Голдман, якая раней працавала над карцінамі "Піпец" і "Зорны пыл". Стужка выйдзе ў пракат у 2011 годзе.

Нагадаем, што ўжо ў сярэдзіне лістапада ў пракаце з’явіцца фільм "Гары Потар і Дарункі смерці", у якім Рэдкліф таксама выконвае галоўную ролю. Стужка стане экранізацыяй апошняй з серыі кніг Джоан Роўлінг. Стваральнікі карціны вырашылі падзяліць усе падзеі рамана на дзве серыі. Другая частка "Дарункаў смерці" выйдзе на экраны ў ліпені 2011 года.

Фота: moviewatchlist.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі