Гары Потэр у "Дарах Смерці" агаліцца

У адным з эпізодаў фільма “Гары Потэр і дары смерці” акцёр Дэніэл Рэдкліф, выканаўца галоўнай ролі, паўстане перад гледачамі аголеным. Гэтай інфармацыяй падзяліўся з рэсурсам VideoBusiness рэжысёр Дэвід Ейц. “У нас ёсць сцэна з крэстражам, у якім захоўваецца частка душы Валан-дэ-Морта. Гэты артэфакт абараняе сябе, аднак праецыруе жудасныя бачанні. Рон, у прыватнасці, бачыць, як Гары з Герміёнай абдымаюцца і цалуюцца. Вось тут Гары і паўстане аголеным”, - распавёў рэжысёр.

Варта адзначыць, што Рэдкліф раней ужо з’яўляўся перад гледачамі без адзення, праўда толькі на сцэне, у спектаклі “Конь”, які з поспехам прайшоў у Лондане і на Брадвеі.

Нагадаем, што на днях быў прадстаўлены першы кадр з фільма “Гары Потэр і дары смерці”, які паказаў галоўных герояў пасля таго, як яны пакінулі школу чараўніцтва Хогвартс.

Фільм “Гары Потэр і дары смерці” будзе падзелены на дзве часткі. Стваральнікі карціны тлумачаць гэта маштабнасцю літаратурнага матэрыялу, з якім ім прыходзіцца працаваць. Першая частка выйдзе ў пракат у лістападзе 2010 года, другая - у ліпені 2011 года.

Дэвід Ейц збіраецца экранізаваць таксама і эпілог твора Джоан Роўлінг, які распавядае пра будучыню галоўных герояў.

Фота: kinoxxi.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі