«Гары Потэр» стаў лепшай кнігай за 25 гадоў

Чытачы брытанскай газеты The Telegraph назвалі раман Джоан Роўлінг «Гары Потэр і філасофскі камень» лепшай кнігай апошніх 25 гадоў. Апытанне праводзілася газетай сумесна з сеткай кнігарняў Waterstone's, чые супрацоўнікі раней вызначылі сотню лепшых кніг за чвэрць стагоддзя. Чытачы скарацілі гэты пералік да 25. «Гары Потэр і філасофскі камень», першы з сямі раманаў пра хлопчыка-чараўніка, быў выдадзены ў 1997 годзе.

Заключны том прыгодаў Гары Потэра з’явіцца ў продажы 21 ліпеня 2007 года. Сярод астатніх 24 кніг, выбраных чытачамі The Telegraph, аказаліся такія бестселеры, як «Код да Вінчы» Дэна Браўна і «Мемуары гейшы» Артура Голдэна, «Малітва аб Оуэне Міні» Джона Ірвінга і «Імя ружы» Умбэрта Эка.

Лента.ру

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі