Гарэлка зноў даражэе
Рознічныя кошты на гарэлку і адпускныя цэны на харчовы этылавы спірт у Беларусі падвышаныя ў сярэднім на 5%, паведамляе “Беларускі партызан”. Адпаведную пастанову ўрад выдаў 27 жніўня. Цяпер паўлітровая пляшка гарэлкі з мацункам у 40% будзе каштаваць 8 тысяч 240 рублёў без кошту посуду. Урадавая пастанова таксама вызначае адзіныя ўзроўні мінімальных адпускных коштаў на іншыя віды алкагольнай прадукцыі з мацункам вышэй за 28%. Апускаць цану ніжэй за такі ўзровень айчынныя вытворцы і імпарцёры не маюць права.
Рашэнне падвысіць кошты было прынятае для таго, каб кампенсаваць павелічэнне ставак акцызнага падатку.
Рашэнне падвысіць кошты было прынятае для таго, каб кампенсаваць павелічэнне ставак акцызнага падатку.