Garbage правялі тыдзень у студыі

Фронтвумэн Garbage Шырлі Мэнсан чарговы раз намякнула пра аднаўленне працы з калегамі па гурце.  На наступны дзень пасля цырымоніі ўручэння "Грэмі" спявачка (а зараз ужо і актрыса таксама) напісала ў сваім Facebook-акаўнце, што нядаўна Garbage правялі цэлы тыдзень у студыі. Гэты кароценькі пост выклікаў хвалю эмоцый у фэнаў, якія ўжо шмат часу чакаюць звестак ад гурта.

Шырлі напісала: "Адгадайце, з кім я правяла тыдзень у студыі? Спадзяюся, вы парадуецеся таму што аднаго з іх клічуць Стыў, другога - Дзюк, а трэці толькі што атрымаў "Грэмі" як лепшы прадзюсер!".

Рэбус расшыфроўваецца вельмі проста: Стыў - гэта гітарыст Garbage Стыў Маркер, Дзюк - псеўданім басіста Дугласа Эрыксана, а што да прадзюсера, то гэта дакладна Бутч Віг, апошняя прадзюсерская праца якога - лонгплэй Green Day "21th Century Breakdown" - атрымаў званне лепшага рок-альбома года на "Грэмі".

Нагадаем, што апошні рэліз Garbage, пад назвай "Bleed Like Me" быў выдадзены ў 2005-м годзе.

Фота: zastavki.net