Гарбачоў уручыць прыз Леанарда ДыКапрыа

Былы прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў уручыць ганаровы прыз Green Film Award Берлінскага кінафэсту галівудскаму акцёру Леанарда ДыКапрыа. Уручэнне ганаровай узнагароды адбудзецца на ўрачыстай цырымоніі пад назвай "Кіно дзеля міру", якая пройдзе ў рамках Берлінскага кінафэсту, паведамляе Reuters.

Лаўрэатамі Green Film Award становяцца кінематаграфісты, якія прысвяцілі свае працы абароне навакольнага асяроддзя. Сёлета прыз дастанецца Леонардо ДыКапрыа, які зняў дакументальны фільм "Адзінаццатая гадзіна".

ДыКапрыа заснаваў свой экалагічны фонд яшчэ ў 1998 годзе. Яго арганізацыя падтрымлівае шэраг лакальных праектаў у Каліфорніі, а таксама займаецца прапагандай экалагічных акцый праз уласны вэб-сайт.

Нагадаем, 59-ы Міжнародны Берлінскі кінафэст прадоўжыцца да 15 лютага. У асноўнай конкурснай праграме ўдзельнічаюць 17 фільмаў, з іх 14 будуць паказаныя ўпершыню.


Берлінскі кінафэст - штогадовы міжнародны агляд, які праводзіцца з 1951 года ў Нямеччыне. Асноўны прыз фэсту - Залаты мядзведзь. У адрозненне ад Канскага кінафэсту, Берлінале арыентаваны на прагрэсіўны геапалітычны кінематограф. Журы надае адмысловую ўвагу таму, каб у фэставай праграме былі прадстаўленыя фільмы са ўсяго свету.

Фота: www.persons-info.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі