Ганцавіцкі райспажыўсаюз увёў сваю “валюту”

На дыскатэку ў кавярню “На хвілінку” ў вёсцы Хатынічы Ганцавіцкага раёна можна патрапіць, выкупіўшы харчовы талон на 5 тысяч. Мясцовыя жыхары назвалі талоны “валютаю” і “райпоўкаю”.   Райпоўка — гэта кавалак паперы, на якой штампы райспражыўсаюза і буфета, нумар і дата, сума “5 тысяч”. На гэтую суму трэба набыць тавараў у кавярні. Раней хатынічцы плацілі за ўваход на дыскатэку 1230 рублёў. Прыходзіла больш за 100 чалавек. З увядзеннем “райповак” ходзіць чалавек 20-25. Дыджэю Ігару Воўчку і ганцавіцкім журналістам не ўдалося атрымаць пісьмовага загаду райспажыўсаюза ў справе “райповак".

Затое старшыня райспажыўсаюза Аляксандр Селюжыцкі заявіў, што “уклаўшы ў рэканструкцыю кавярні 50 млн. рублёў, трэба мець ад яго большую выручку”. Пакуль жа, расчараваўшыся ў сваіх спадзяваннях, Селюжыцкі распарадзіўся дыскатэку зачыніць, а дыджэя звольніць.

Адзначым, што ў Хатынічах каля 2 тыс. жыхароў, сярод якіх шмат моладзі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі