Фронтмэн Radiohead склікаў супергурт

Лідэр Radiohead Том Ёрк рыхтуецца адыграць шэраг сольных канцэртаў, на якіх ён прадставіць публіцы свае новыя кампазіцыі і матэрыял сольнага альбома “Eraser” (2006). Дзеля выступаў Том сабраў каманду вядомых у свеце музыкаў. У склад супергурта ўвайшлі бас-гітарыст Red Hot Chili Peppers Флі, прадзюсер Найджэл Годрыч, бразільскі мультыінструменталіст  Маура Рэфоса і бубнач Джоўі Варонкер, вядомы па працы з REM і Бэкам.

У пасце Тома Ёрка на старонцы Radiohead у Інтэрнэце напісана: “Не скажу, што гэта будзе нейкі мега-праект, проста мы хочам паглядзець, што з гэтага атрымаецца. У гурта пакуль няма назвы, ды і наш сэт-ліст не надта доўгі, па той простай прычыне, што матэрыялу няшмат”.

Першыя канцэрты супергурта запланаваны на 4 і 5-га лістапада ў лос-анжэлескім Orpheum Theatre. Паводле слоў Тома Ёрка, праект з’яўляецца выключна канцэртным і ў студыі запісвацца не будзе.

Паводле матэрыялаў www.music.com.ua

Фота: www.uralpolit.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі