Фрэдзі Кругер больш не будзе жартаваць

Кінакампанія Warner Bros. выдала першы кадр з рымейку фільма "Кашмар на вуліцы Вязаў", на  якім можна ўбачыць галоўнага героя карціны — Фрэдзі Кругера.
Яго ролю выканае акцёр Джэкі Эрл Хэйлі, вядомы гледачам па фільме "Захавальнікі", у якім ён хаваўся па маскай Роршаха.

Стваральнікі карціны абяцалі пакінуць без змены асноўныя атрыбуты Фрэдзі — паласаты швэдар, капялюш і пальчатку з кіпцюрамі. Але ў характары жаху падлеткавых сноў адбудуцца змены. Новы Кругер не будзе адпускаць змрочныя жарты, якімі сыпаў арыгінальны злодзей.

Нагадаем, што дзеянне карціны пачнецца ў сярэдзіне 90-х гадоў мінулага стагоддзя, яшчэ да таго, як Фрэдзі быў абвінавачаны ў жудасных злачынствах і спалены жыўцом.

Здымкі фільма, рэжысёрам якога прызначаны кліпмэйкер Сэмюэль Бэер, пачаліся ў красавіку 2009 года ў Чыкага. Мяркуецца, што карціна стане трылогіяй. Першая серыя з'явіцца ў пракаце 16 красавіка 2010 года.

Нагадаем, што арыгінальная карціна Вэса Крэйвэна выйшла ў 1984 годзе і стала класікай жанру. У гэтым фільме Кругер быў прадстаўлены псіхапатам, які яшчэ пры жыцці здзейсніў серыю забойстваў дзяцей. У далейшым было знята яшчэ некалькі працягаў і адгалінаванняў, але яны былі менш паспяховымі.

Фота: idontliketoread.wordpress.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі