Franz Ferdinand пачалі рабіць дыска

Franz Ferdinand практычна скончылі працу над новым альбомам, аднак яго выхад чакаецца не раней за пачатак 2009 года. Некалькі песень з будучай кружэлкі, якая пакуль яшчэ не мае назвы, калектыў ужо апублікаваў.

Падчас інтэрв'ю BBC News лідэр шатландскага калектыву Алекс Капранас расказаў, што новы альбом Franz Ferdinand будзе больш "дзікім і арыентаваным на дыска", чым папярэднія. Тым не менш, Капранас паабяцаў, што на дыску будзе шмат неспадзяванак для прыхільнікаў.

Дадам, што паралельна з запісам альбома Капранас займаўся прадзюсаваннем трэцяга альбома гурта The Cribs "Men's Needs, Women's Needs, Whatever".

Як прызнаўся лідэр Franz Ferdinand, у будучым ён хацеў бы прысвячаць гэтаму занятку больш часу.

Нагадаем, што папярэдні альбом Franz Ferdinand "You Could Have It So Much Better" выйшаў у 2005 годзе.

Фота: 3rdtestament.blogspot.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі