Франтмэн Coldplay чарговы раз збіў папарацы
Франтмэн Coldplay Крыс Марцін трапіў у скандал, звязаны з нападам на папарацы. Інцыдэнт адбыўся ў мінулы панядзелак побач з нью-ёркскай клінікай Mount
Sinai Medical Center, дзе праходзіла абследаванне жонкі музыкі, актрысы
Гвінэт Полтроў.
Крыса раззлавала назойлівасць некалькіх папарацы, і музыка адлупіў аднаго з іх, адабраўшы камеру і закрычаўшы: «Ну майце жа хоць нейкую павагу!».
Паведамляецца, што пацярпелы фатограф не стаў падаваць пазоў на рок-зорку.
Улічваючы, што Mount Sinai Medical Center вядомы ў тым ліку як высокакваліфікаваны «радзільны дом», прэса неадкладна западозрыла, што Гвінэт і Марцін чакаюць сваё трэцяе дзіця.
Прэс-сакратар пары пакуль адмаўляецца каментаваць гэтую здагадку.
Нагадаю, што Крыс Марцін аднойчы ўжо меў непрыемную сутычку з папарацы. У 2003-м годзе музыка быў арыштаваны пасля бойкі з адным з фатографаў, які паспрабаваў зрабіць пару здымкаў Крыса і Гвінэт, якія адпачывалі на курорце Seven Mile Beach у Аўстраліі.
Фота: guachperry.blogspot.com