Foo Fighters запішуць дыск, якога яшчэ ніхто не рабіў

Новы альбом Foo Fighters будзе такім, якога яшчэ ніхто не рабіў. Пра гэта лідар гурта Дэйв Грол заявіў у інтэрв'ю Xfm. Грол адзначыў, што музыкі некалькі тыдняў сядзелі і проста пісалі матэрыял. І ў выніку напісалі на цэлы альбом.
Праўда, калі чакаць рэлізу ад Foo Fighters, Грол не сказаў. А толькі намякнуў, што "наступны год будзе вельмі адказным для каманды".


Нагадаем, апошняя пласцінка Foo Fighters "Wasting Light" — выйшла 2 гады таму. Яна прынесла гурту 5 прэмій Грэмі.

Паводле: zvuki.ru

Фота: www.binaural.es

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі