Foo Fighters выдаюць альбом кавероў

Foo Fighters плануюць выпусціць альбом кавер-версій песень іншых выканаўцаў, прымеркаваны да Дня музычнай крамы (Record Store Day), які сёлета прыпадае на 16 красавіка (3 субота красавіка). Альбом пад назвай “Medium Rare” выйдзе толькі на вініле і з’явіцца ў продажы акурат 16 красавіка. Трэкліст пласцінкі надзвычай разнастайны – ад Пола Макартні да Ramones і Pink Floyd.

Трэкліст:
“Band On The Run” (Paul McCartney and Wings)
“I Feel Free” (Cream)
“Life Of Illusion” (Джо Ўолш - Joe Walsh)
“Young Man Blues” (Моўз Элісан - Mose Allison)
“Bad Reputation” (Thin Lizzy)
“Darling Nikki” (Prince)
“Down In The Park” (Гэры Н’юман - Gary Numan)
“Baker Street” (Джэры Рафеці - Gerry Rafferty)
“Danny Says” (The Ramones)
“Have A Cigar” (Pink Floyd)
“Never Talking To You Again” (Husker Du)
“Gas Chamber” (Angry Samoans)
“This Will Be Our Year” (The Zombies)

Фота: www.foo-fighters.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі