Flёur пакажа мінчукам "Тысячу светлых ангелов"

7 лістапада ў сталічным клубе Рэактар чароўны адэскі гурт Flёur прэзентуе мінскай публіцы свой шосты альбом "Тысяча светлых ангелов". У падвойны альбом увайшло 16 песень.

Гурт за апошні час прыкметна змяніў свой склад, але скараціць яго ў музыкаў не атрымалася. Flёur застаўся маленькім аркестрам.

Так, у запісе новага альбома, акрамя асноўнага складу гурта, бралі ўдзел каля двух дзясяткаў чалавек, а таксама адмыслова запрошаныя музыкі. Было задзейнічана больш за паўсотні розных інструментаў: струнных, духавых, ударных, народных і экзатычных...

Як усё гэта гучыць нажыва можна будзе пачуць у Рэактары 7 лістапада




Квіткі: папярэдне: 45 000-55 000 (Танцпол), 80 000 (Столікі)
Кропкі продажу: клуб Рэактар, ГЦ Купалаўскі 19 павільён , ГЦ "РЫГА 18 павільён, пераход ст. мятро Я.Коласа, пераход ГУМ (каса тэатра) і ў грамадскіх распаўсюджвальнікаў.

У дзень канцэрту квіткі можна купіць у клубе Рэактар з 16-00. Інфармацыя: + 375 29 6749761, + 375 29 851 77 06.

Інфармацыя, браніраванне, дастаўка, пакупка па безнаяўным разліку:
гарадскі тэл/факс 280-34-39
Velсom (029) 196 00 09

Фота: muzzone.yuga.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі