Flеur выпускаюць “Тысячу светлых анёлаў”

Украінскі гурт Flеur адсвяткуе сваё 10-годдзе выпускам новага альбома пад назвай “Тысяча светлых анёлаў”. Гэта ўжо шостая студыйная праца адэскага калектыву. Альбом будзе складацца з 16 песень на 2-х дысках. Праца над ім вялася апошнія паўгода ў Адэсе. У запісе удзельнічалі каля дваццаці чалавек і былі выкарыстаны больш за паўсотні розных інструментаў, у тым ліку струнныя, духавыя, народныя і многія іншыя

Рэліз альбома запланаваны на 10 красавіка. А адразу пасля выхаду дыска гурт адправіцца ў турнэ па Ўкраіне з прэзентацыяй новай праграмы. На канцэртах прагучаць усё без выключэння песні з новага альбома, а таксама рэтраспектыўны блок.

У складзе Flеur можна будзе пачуць новых музыкаў, якія далучыліся да гурта пасля студыйнай працы над альбомам. Калі Flеur прэзентуе сваю новую праграму ў Беларусі пакуль не вядома.

Паводле @music
Фота:muzzone.yuga.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі