ФК “Крумкачы” могуць зняць з чэмпіянату Беларусі

ФК “Крумкачы” могуць зняць з чэмпіянату Беларусі

Камітэт па статусе і пераходах футбалістаў АБФФ хадайнічае перад Камітэтам па клубным ліцэнзаванні разгледзіць пытанне аб адкліканні ліцэнзіі ў футбольнага клуба “Крумкачы”. Маладому клубу ставяць у віну невыкананне спартовых крытэрыяў разраду “А” рэгламенту АБФФ па ліцэнзаванні. Прэтэнзіі грунтуюцца на заяве чальца выканкама Беларускай федэрацыі футбола і дырэктара РЦАР па футболе БДУ Уладзіміра Пігулеўскага. Ён заявіў, што “Крумкачы” несумленна пераманілі групу падлеткаў 2001 года нараджэння ў свой дзіцячы клуб. Туды хлопцы перайшлі за дзіцячым трэнерам Вадзімам Сугакам.

Пігулеўскі ў інтэрв’ю Прессболу сказаў, што быў не супраць, каб дзеці пераходзілі ў іншыя клубы і калі б “Крумкачы” звярнуліся да яго ў чэрвені, гэтае пытанне было б вырашанае. Аднак 22 жніўня, за 5 дзён да пачатку чэмпіянату з РЦАР сышлі 18 выхаванцаў. РЦАР сутыкнулася з праблемай — не стала каманды з гэтай узроставай групы, якую можна выставіць на спаборніцтвы.

Калі парушэнні “Крумкачоў” будуць даказаныя, каманду могуць зняць з чэмпіянату Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі.



 

 

ФК “Крумкачы” могуць зняць з чэмпіянату Беларусі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі