ФК БАТЭ выйшаў у чвэрцьфінал Кубка Беларусі

ФК БАТЭ выйшаў у чвэрцьфінал Кубка Беларусі

29 лістапада футбольны клуб БАТЭ на выездзе абыграў мікашэвіцкі "Граніт" з лікам 3:1 (першая сустрэчы скончылася з лікам 5:0). Такім чынам, барысаўскі клуб стаў перадапошнім удзельнікам чвэрцьфіналу Кубка Беларусі.

Раней чвэрцьфіналістамі сталі "Мінск", наваполацкі "Нафтан", салігорскі "Шахцёр", "Слуцк", бабруйская "Белшына" і жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ".

Апошні чвэрцьфіналіст выявіцца 30 лістапада ў матчы паміж гродзенскім "Нёманам" і мінскім "Дынама".

Лёсаванне чвэрцьфіналу пройдзе 1 снежня.

Фота: ФК БАТЭ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі