Фіны... ўзарвалі браму беларуса Віталя Коваля (відэа)

Фіны... ўзарвалі браму беларуса Віталя Коваля (відэа)

Фінскія тэлевізіёншчыкі... ўзарвалі хакейную браму беларуса Віталя Коваля. Такі "арыгінальны" відэаролік з'явіўся перад матчам групавога этапу чэмпіянату свету паміж зборнымі Фінляндыі і Канады (яго фіны выйгралі з лікам 4:0). Фіны выкарысталі эпізод матчу паміж зборнымі Беларусі і Фінляндыі. У нейкі момант брама беларускай зборнай... узрываецца разам з брамнікам Ковалем. На яе месцы застаецца ахопленая агнём варонка.

Паўфінальныя матчы чэмпіянату свету па хакеі пройдуць 21 траўня ў Маскве. Зборная ЗША згуляе з Канадай, а Фінляндыя — з Расіяй.

Як вядома, беларуская зборная выступіла на сусветным чэмпіянаце правальна і заняла толькі 12-е агульнае месца. У мінскім аэрапорце яе сустракала толькі некалькі заўзятараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі