Фергі прызналі "Жанчынай года"

Вакалістку Black Eyed Peas Фергі (Fergie) назавуць "Жанчынай года" на цырымоніі 2010 Billboard Women in Music, якая адбудзецца 2 снежня ў Нью-Ёрку.  Часопіс "Білборд" штогод адзначае гэтай прэміяй найбольш таленавітых, паспяховых і ўплывовых жанчын у шоў-бізнэсе. "Я трохі здзіўленая такім прызнаннем, - кажа 6-разовая ўладальніца "Грэмі". – Быць адзначанай часопісам "Білборд" - вялікае кар'ернае дасягненне для кожнага артыста".

Гэты год спявачка разам з калегамі па Black Eyed Peas правяла ў турнэ "The E.N.D. World Tour" у падтрымку альбома "The E.N.D.". Два хіты з гэтай пласцінкі – "Boom Boom Pow" і "I Gotta Feeling" - пратрымаліся на вяршыні сінглавага чарта "Білборда" 26 тыдняў, па чарзе змяняючы адзін аднаго.

Сам "The E.N.D." стаў першым за 20 гадоў альбомам, якія дэлегаваў у Топ-10 амерыканскага хіт-параду адразу пяць кампазіцый. Яго сумарны наклад у ЗША склаў больш за 2 мільёны 800 тысяч асобнікаў. Нагадаем, што 30 лістапада мусіць з'явіцца новы лонгплэй Black Eyed Peas "The Beginning".

Як сольная артыстка Фергі (сапраўднае імя Стэйсі Фергюсан) выдала ў 2006-м годзе альбом "The Dutchess", тры песні з якога з'явіліся на вяршыні чарта Hot 100. Гэты дыск стаў першай працай выканаўцы, 5 сінглаў з якога ўвайшлі ў амерыканскі Топ-10.

Фота: parfumstar.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі