Faithless пакідаюць сцэну

Брытанскія электроншчыкі Faithless ставяць кропку ў сваёй 15-гадовай кар'еры. Днямі фронтмэн калектыву Maxi Jazz пацвердзіў, што пасля завяршэння бягучага еўрапейскага тура каманда спыніць сваё існаванне. Апошнія канцэрты Faithless адбудуцца 7 і 8 красавіка ў лонданскай O2 Academy.

Па словах Maxi Jazz, “кар'ера Faithless была ўражваючай, радаснай і незабыўнай вандроўкай”, за што музыкі, якія не думалі, што пратрымаюцца так доўга на сцэне разам, ўдзячныя публіцы. Нагадаем, што летась удзельніца калектыва Sister Bliss намякнула фэнам пра тое, што музыкі стаміліся ад пастаянных гастроляў і плануюць завязаць з канцэртнай дзейнасцю.

Гурт Faithless узнік у Лондане ў 1995-м годзе. За сваю кар'еру музыкі выдалі шэсць альбомаў, апошні з якіх – “The Dance” – выйшаў у 2010-м..

Фота: www.4meloman.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі