ЕС спадзяецца, што ў Беларусі правядуць сумленныя выбары

ЕС спадзяецца, што ў Беларусі правядуць сумленныя выбары

Еўрасаюз спадзяецца, што ў Беларусі правядуць сумленныя і празрыстыя выбары ў Палату прадстаўнікоў. І яны будуць адпавядаць міжнародным стандартам. Пра гэта 15 лістапада заявіла афіцыйная прастаўніца знешнепалітычнай службы ЕС Мая Качыянчыч.

"Як заўсёды, мы будзем уважліва сачыць за выбарамі, вы ведаеце, што нашы стандарты, якія датычаць выбараў, вельмі высокія, цытуе словы Качыянчыч ria.ru. — ...Калі выбары адбудуцца, мы адрэагуем".

Выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаны на 17 лістапада. За тры дні датэрміновага галасавання ў ім паўдзельнічалі ўжо амаль 20% выбарцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі