ЕС можа працягнуць санкцыі супраць Беларусі ў любы час

Як паведаміла БелаПАН спадарыня Качыянчыч, пытанне па Беларусі не ўключанае ў парадак дня Савету міністраў замежных спраў Еўрасаюза. Аднак савет “можа прыняць рашэнне, якое будзе аформленае з пісьмовым выглядзе, у любы час”, удакладніла яна.



Паседжанне Савету міністраў замежных справаў ЕС пройдзе 21 кастрычніка ў Люксембургу.



31 кастрычніка заканчваецца тэрмін дзеяння санкцыяў ЕС у дачыненні да беларускіх уладаў. Да гэтай даты кіраўнікі МЗС краінаў Еўрасаюза павінны прыняць рашэнне аб працягненні ці спыненні абмежавальных захадаў у дачыненні да афіцыйнага Мінска.


 
На сёння пад візавыя і эканамічныя санкцыі Еўропы трапляюць 243 беларускія чыноўнікі, у тым ліку Аляксандр Лукашэнка. Санкцыі супраць уладаў Беларусі ўведзеныя з-за сістэматычнага парушэння імі правоў чалавека і рэпрэсіяў супраць апазіцыі і грамадзянскай супольнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі