Эпідэмія грыпу Беларусі пакуль не пагражае

Захворванне на грып у Беларусі застаецца на неэпідэмічным узроўні. Пра гэта паведаміў Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Медыкі лічаць, што сітуацыя пакуль “спакойная”, хварэе людзей менш, чым у аналагічны перыяд папярэдняга года.

Нагадаем, эпідэмія грыпу аб’яўляецца толькі ў тым выпадку, калі ўзровень захворванняў на працягу трох дзён ва ўсіх кантрольных гарадах перавышае эпідэмічны парог у тры разы. Раней спецыялісты меркавалі, што уздым захворванняў на грып прыпадзе на пачатак студзеня.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі