Enter Shikari выпускаюць "гучны і дзікі" альбом

Любімцы беларускай публікі брытанцы Enter Shikari выпускаюць новы альбом. “The Mindsweep" паступіць у продаж 19 студзеня. Музыкі кажуць, што гэта рознабаковы дыск. "Мы пабудавалі больш упэўненасці і бясстрашша, каб працягваць пашыраць наш уплыў". Раней бубнач гурта Роб Рольф заявіў, што ў параўнанні з папярэднімі працамі, новая кружэлка будзе "больш гучнай і дзікай".


У лютым Enter Shikari падтрымаюць альбом 9-ю шоў у Вялікабрытаніі. Пакуль жа музыкі гастралююць па Усходняй Еўропе. 7 кастрычніка каманда адыграла чарговы шалёны канцэрт у мінскім клубе Re:Public.

Паводле www.apelzin.ru

Фота:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі