Эні Ленакс стала афіцэрам ордэна Брытанскай імперыі

Ленакс атрымала ордэн за дабрачынную дзейнасць, у прыватнасці за распаўсюджванне інфармацыі пра СНІД у Афрыцы.

Акрамя Ленакс ўзнагароды атрымалі акцёр Дэвід Сушэ, вядомы па ролі Эркюля Пуаро, футбольны арбітр Ховард Уэб, астранаўт Пірс Сэлерс, пісьменніца Антонія Фрэйзер і іншыя. Большасць з тысячы ўзнагароджаных - радавыя падданыя Вялікабрытаніі, якія штодня працуюць на славу сваёй краіны.

Прапанаваць кандыдата на ўладанне Ордэнам Брытанскай імперыі можа любы жыхар каралеўства. Спісы новых уладальнікаў узнагароды, заснаванай каралём Георгам V у 1917 годзе, публікуюцца двойчы на год - напярэдадні Новага года і незадоўга да афіцыйнага дня нараджэння каралевы ў чэрвені. Адборам прэтэндэнтаў займаецца канцылярыя кабінета міністраў Вялікабрытаніі, а ўзнагароды на працягу года ўручае сама каралева Лізавета II.

Фота: www.azion.kz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі