Эндру Лойд Уэбер пакажа новы мюзікл

Брытанскі кампазітар Эндру Лойд Уэбер, вядомы, перш за усё, сваёй рок-операй “Ісус Хрыстос – суперзорка”, прадставіў у Лондане 8-га кастрычніка праект новага мюзікла пад назвай “Несмяротнае каханне”. Мюзікл мае стацца працягам “Здані оперы” — папулярнага музычнага спектакля па раману Гастона Леру, які за 23 гады паглядзела каля 100 мільёнаў чалавек.

Лонданская прэм’ера мюзікла прызначана на 9-га сакавіка, брадвейская — на 11-га лістапада 2010-га года.

Па словах Уэбера, ён прысвяціў працы над “Несмяротным каханнем” 17 гадоў, аднак, канчаткова праект зрушыўся з мёртвай кропкі тры гады таму, калі за лібрэта ўзяўся Бэн Элтан — брытанскі комік, драматург і пісьменнік.

Дзеянне новага мюзікла будзе перанесена з Парыжа ў Н’ю-Ёрк, на Коні-Айленд. Ролю Здані выканае іранскі спявак Рамін Карымлу. Партыя Крысціны дасталася амерыканскай актрысе С’ерэ Богес.

Фота: www.goth.kz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі