Number of pro-Lukahsenka votes at two Baranavichy stations differs by 23%

На 2 участках у Баранавічах колькасць галасоў за Лукашэнку адрозніваецца на 23%

Участак №26 у Баранавічах знаходзіцца ў 20-й школе па адрасе вуліца Энтузіастаў,58, а ўчастак №38 знаходзіцца ў Цэнтральнай бібліятэцы па адрасе вуліца Леніна, 53. Яны знаходзяцца за 3,5 кіламетры адзін ад аднаго, і гэтую адлегласць можна пераадолець за 9 хвілін на машыне альбо за 40 хвілін пешшу.

Яўка на гэтых двух участках адрозніваецца амаль на 30%, а колькасць галасоў за Лукашэнку на 22,9%. На адным з участкаў назіральнікі маглі сачыць за падлікам галасоў, а на другім, як звычайна, назіралі здалёк, піша intex-press.

Участак №26

Яўка: 88,9%
Датэрмінова: 37,5%
За Лукашэнку: 87,7%
За Гайдукевіча: 5%
За Караткевіч: 2%
за Улаховіча: 1,8%

Участак №38

Яўка: 59,02%
Датэрмінова: 22,2%
За Лукашэнку: 64,8%
За Гайдукевіча: 2,2%
За Караткевіч: 22,3%
за Улаховіча: 2,9%