Эмінем прэтэндуе на 10 "Грэмі"

Рэпер Эмінем намінаваны на “Грэмі” у 10 катэгорыях, паведамляе Associated Press. Акрамя таго, Эмінем прэтэндуе на "Грэмі" у трох галоўных намінацыях. У катэгорыі "Лепшы альбом" прадстаўленая пласцінка рэпера "Recovery", а яго хіт у сааўтарстве з Рыянай "Love the Way You Lie" пазмагаецца за званне "Лепшага запісу" і "Песні года" адначасова. Характэрна, што ў катэгорыі "Лепшая песня ў жанры рэпу" прадстаўленыя адразу дзве кампазіцыі Эмінема - ужо згаданая "Love the Way You Lie", а таксама "Not Afraid".

Цікава, што Эмінем – уладальнік 11 “Грэмі”, дагэтуль ні разу не атрымаў узнагароду за “лепшы альбом”, хоць двойчы намінаваўся на яе.

Другім па колькасці намінацый аказаўся малады рытм-н-блюз выканаўца Бруна Марс. Іх у яго сем. Не засталіся без намінацый Jay-Z і Лэдзі Гага – сёлета яны прэтэндуюць на шэсць прэмій “Грэмі” кожны.

Нагадаем, 53 цырымонія ўручэння прэмій “Грэмі” адбудзецца 13 лютага.

Фота: www.spletnik.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі