Эмінэм можа стаць "народным" артыстам

У Злучаных Штатах абвясцілі імёны прэтэндэнтаў на штогадовую прэмію American Music Awards.  Лідарамі па колькасці намінацый сёлета сталі рэпер Эмінем (Eminem) і папулярны кантры-гурт Lady Antebellum - у кожнага з іх па пяць магчымасцяў трапіць у запаветныя спісы.

Знакаміты белы рэпер, які выдаў у 2010-м паспяховы альбом «Recovery», прэтэндуе на званне «Артыста года» - нароўні з Lady Gaga і Кэці Пэры (Katy Perry), а таксама «Улюбёнага выканаўца» амерыканскай публікі і аўтара «Улюбёнага альбома года».

Lady Antebellum мае шанец стаць «Улюбёным гуртом года» і лепшым кантры-выканаўцам. Па чатыры намінацыі ў Джасціна Бібера, Кэці Пэры, рэпершы Ke$ha і яе калег па сцэне B.o.B. і Ашэра (Usher).

Аргкамітэт прэміі адбірае намінантаў па колькасці ратацый іх песень у радыёэфіры, продажах альбомаў, актыўнасці ў сацыяльных сетках і колькасці праглядаў іх кліпаў. Вызначэнне ж пераможцаў ажыццяўляецца шляхам галасавання публікі - што яна з задавальненнем і робіць, ператвараючы American Music Awards у сапраўды «народную» прэмію.

Імёны лаўрэатаў AMA-2010 будуць абвешчаныя ў лістападзе, падчас урачыстай цырымоніі ў Лос-Анджэлесе. На гала канцэрце выступяць Bon Jovi, Ашэр і Пінк (Pink).

Фота: askmen.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі