Эмі Ўайнхаўс збірае супергурт

Эмі Ўайнхаўз вырашыла сабраць супергурт, паведамляецца на сайце Gigwise.  У гэтым ёй дапамагаюць барабаншчык гурта The Roots ?Uestlove і прадзюсер Рафаэль Саадзік у якасці гітарыста.

Хутка удзельнікі каманды плануюць заняцца напісаннем музыкі. Пакуль жа творчы працэс тармозіцца з-за праблем Уайнхаўз з уездам у ЗША. Нагадаем, што спявачцы забаранілі знаходзіцца на тэрыторыі Амерыкі пасля арышту ў 2007 годзе па абвінавачванні ў захоўванні наркотыкаў. Цяпер спявачка спрабуе нанова адкрыць амерыканскую візу, каб сустрэцца з музыкамі свайго новага гурта.

А барабаншчык ?Uestlove упэўнена заявіў, што будзе супрацоўнічаць з Эмі незалежна ад усіх гэтых праблем. Магчыма, гурт будзе сустракацца на Ямайцы.

Адзначым, што цяпер Уайнхаўс працуе і над сваім чарговым студыйным альбомам, выпусціць які плануе перад Калядамі .

Фота: iamchiq.fooyoh.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі