Эмі Уайнхаўс стане злым навуковым геніем

Папулярная брытанская спявачка Эмі Уайнхаўс з'явіцца ў адным з новых эпізодаў папулярнага навукова-фантастычнага тэлесерыяла «Doctor Who».  Яна выканае ролю адмоўнай гераіні Рэйні - злога навуковага генія, мэта якога заняволіць увесь свет.

Новы сезон «Doctor Who», які ўпершыню з'явіўся на экранах у 1963 годзе, стартуе на канале BBC1 5 красавіка.

Для Эмі Уайнхаўз, якая з'яўляецца вялікім фэнам серыялу, гэтая роля стане першай сур'ёзнай акцёрскай працай.

Нагадаю, што летась у адмысловых калядных серыях «Doctor Who» у ролі аднаго з дадатковых персанажаў знялася Кайлі Міноўг.

Фота: pomponik.pl