Элтан Джон марыць пра ўласны музей

Элтан Джон (Elton John) марыць пра адкрыццё музею, у якім выставіць свае фотакарткі і ўласныя рэчы.  За гады музычнай кар'еры ў знакамітага выканаўцы назапасілася велізарная колькасць прафесійных фота і памятных рэчаў, якія сэр Элтан жадае захаваць "для гісторыі". Зараз шырокая калекцыя рарытэтаў захоўваецца на двух вялікіх складах у Лондане. 63-гадовы музыка спадзяецца, што калісьці гэтае багацце будзе выстаўлена на агляд.

"У мяне назбіраліся два склады рэчаў. Там я захоўваю свае старыя сцэнічныя касцюмы, стойкі для піяніна, і іншыя памятныя рэчы. І вось я падумаў: дзеля чаго ўсё гэта? Трэба паказаць гэта публіцы! Замест таго, каб пісаць біяграфію ці аўтабіяграфію, я бы даў магчымасць людзям убачыць маё жыццё праз рэчы і выдатныя фатаграфіі, якія я збіраў доўгія гады. Але для гэтага трэба знайсці месца і грошы, каб утрымліваць музей".

Фота: textually.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі