Элтан Джон і Лэдзі Гага агучаць спевы гномаў

Элтан Джон і Лэдзі Гага запішуць песню для новага дыснэеўскага мультфільма "Гнамэа і Джульета 3D", паведамляе выданне Entertainment Weekly.  Кампазіцыя атрымала назву "Hello, Hello" і напісаная адмыслова для сцэны ў фільме, дзе галоўныя героі ўпершыню сустракаюцца.

Сюжэт новага мультфільма - гэта перагляд класічнага твора Ўільяма Шэкспіра. У цэнтры падзей - каханне Гнамэа і Джульеты, якія належаць да варагуючых сем'яў садовых і хатніх гномаў.

Ролі ў карціне агучваюць Джэйсан Стэтхэм, Эмілі Блант, Джэймс Макэвой і Майкл Кэйн. Рэжысёрам фільма выступае Кэлі Эсбэры, які зняў другога "Шрэка". Элтан Джон і яго муж Дэвід Ферніш з'яўляюцца прадзюсарамі праекта. Выхад карціны запланаваны на люты 2011 года.

Гэта не першая сумесная праца Лэдзі Гага і Элтана Джона. Яны ўжо выступалі разам на цырымоніі ўручэння прэміі "Грэмі" ў студзені 2010 года.

Фота: idolator.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі