Эльмар Брок: «Дэмакратыі ад рэжыму Лукашэнкі чакаць няварта»
“Уціск беларускіх уладаў на незалежных журналістаў гаворыць пра тое, што ў Беларусі не адбылося ніякіх істотных зменаў у бок дэмакратыі”. Пра гэта ў інтэрв’ю Deutsche Welle заявіў старшыня камітэту Еўрапарламенту па знешняй палітыцы Эльмар Брок. “Відавочна, што дэмакратыі ад рэжыму Лукашэнкі чакаць няварта. Пасьля нядаўніх спробаў Мінска наблізіцца да Еўрасаюзу такія дзеянні выглядаюць як адступленне. А мінулыя спробы ніяк не звязаныя з жаданнем палепшыць сітуацыю ў краіне, а таксама з гатовасцю нармальна рэагаваць на крытыку”, -- заўважыў еўрапарламентарый.
Ён адзначыў, што палітыка афіцыйных уладаў Беларусі дэманструе Еўрасаюзу, што з Беларусьсю не можа быць сур’ёзнага супрацоўніцтва.
“Беларусь не можа быць падключаная да палітыкі дабрасуседства, і, відавочна, не можа разлічваць на нейкую фінансавую падтрымку, а таксама на гандлёвыя прэферэнцыі”. Гэта, лічыць Эльмар Брок, негатыўна адаб’ецца на развіцці эканамічнай сітуацыі ў краіне.
www.afn.by