Елізавета II узнагародзіла Роберта Планта Ордэнам Брытанскай Імперыі

Вакаліст легендарнага гурта Led Zeppelin Роберт Плант стаў кавалерам Ордэна Брытанскай Імперыі ў званні Камандора. Музыка атрымаў ганаровы тытул падчас цырымоніі узнагароджання, якая адбылася ў Букінгемскім Палацы 10 ліпеня.

Узнагароду 60-летняму рокеру ад асобы Каралевы уручыў Прынц Чарльз. Плант стаў ужо другім удзельнікам Led Zeppelin, які адзначаны падобнай узнагародай: чатырма гадамі раней званне Афіцэра Брытанскай Імперыі атрымаў гітарыст каманды Джымі Пэйдж.

Імя Роберта Планта было ўключана ў каралеўскі ўзнагародны ліст у пачатку гэтага года. Такім чынам Каралева Лізавета II адзначыла заслугі знакамітага выканаўцы на музычнай ніве. Разам з фронтмэнам Led Zeppelin да ўзнагарод рознай ступені былі прадстаўленыя джазавы музыка Кортні Пайн і гоншчык “Формулы-1” Льюіс Хэмілтан.

music.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі