Эліс Купер прыдумаў свой апошні дзень

Музыка заявіў, што спачатку хацеў бы прачнуцца на Маўі – адным з астравоў Гавайскага архіпелага, бо, па словах музыкі, востраў нібыта знаходзіцца паміж небам і зямлёй.

Затым спявак хацеў бы згуляць пару партый у гольф, прычым абавязкова ў розных штатах ЗША, у Джорджыі і Н’ю-Джэрсі. Пасля гэтага Купер з задавальненнем паабедаў бы ў прысутнасці шэрагу знакамітасцяў. У складзены музыкам спіс гасцей увайшлі Майк Маерс, Майкл Дуглас, Кэтрын Зэта-Джонс, Сільвестр Сталонэ, Рынга Стар і Пол Макартні. Апошні з'яўляецца перакананым вегетарыянцам, але Купер прымусіў бы яго з'есці стэйк.

Праўда, 62-гадовы Эліс Купер не ўдакладніў, калі менавіта ён збіраецца паміраць.

Фота: www.forum.nightswithalicecooper.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі