Эліс Купер бавіць час з павуком

Амерыканскі спявак Эліс Купер плануе ў канцы гэтага году выдаць новы альбом, які будзе называцца «Along Came A Spider». Як паведамляе InterMedia, дыск будзе цалкам прысвечаны серыйнаму забойцу-маньяку па мянушцы Павук. Паводле 59-гадовага рокера, “магчыма, гэта будзе нават падвойны CD, бо напісана 20 песень”.

Але хутчэй за ўсё музыкі будуць дазапісваць усе кампазіцыі ўжо ўвосень, бо 26 траўня ў іх пачынаецца сусветны тур, які скончыцца толькі 18 лістапада. Купер дадаў, што падчас гастроляў ён “плануе напісаць яшчэ дзесяць песень, каб атрымаўся паўнавартасны падвойны альбом”.

Нагадаю, што апошнімі дыскамі Эліса Купера, чыё сапраўднае імя Вінсэнт Дэйман Фурнье, былі тры канцэртныя CD, выдадзеныя летась.

Фота: www.wabx.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі