Экіпаж самалёта, які разбіўся ў Ерэване, дзейнічаў граматна – Мінтранс

Лётчыкі самалёта авіякампаніі “Белавія”, які разбіўся 14 лютага ў ерэванскім аэрапорце, не вінаватыя ў гэтым інцыдэнце. Пра гэта сёння заявіў начальнік дэпартамента авіяцыі міністэрства транспарта Беларусі Вадзім Мельнік.
Паводле яго словаў, эпіпаж “дзейнічаў граматна” і дакладна прытрымліваўся інструкцыі па кіраванні самалёта CRJ-100LR канадскай вытворчасці. Мельнік прыбыў у Маскву для каардынацыі створанай міжведамственнай групы экспертаў па расследаванні абставін аварыі беларускага авіялайнера.

Менавіта ў расійскай сталіцы ёсць спецыяльнае абсталяванне, з дапамогай якога будуць дэтальна даследаваныя “чорныя скрыні”. На гэта спатрэбіцца некалькі тыдняў, паведамляе “Інтэрфакс”.

Нагадаем, члены экіпажа і 18 пасажыраў самалёта ацалелі, некалькі чалавек пацярпелі, яны знаходзяцца ў ерэванскай бальніцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі