Эканаміста Дзмітрыя Крука асудзілі на 15 сутак

Эканаміста Дзмітрыя Крука асудзілі на 15 сутак

Вядомага эканаміста Дзмітрыя Крука асудзілі на 15 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі (ч. 1 арт. 23.34). Рашэнне вынесла суддзя Анастасія Ачалава ў судзе Ленінскага раёна Мінска, піша TUT.by.

На судзе сведка-міліцыянт заявіў, што Крук удзельнічаў у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў раёне вуліцы Чычурына. Сам жа эканаміст расказаў, што яго затрымалі ў краме па адрасе Чычурына 12. Мужчына пабачыў ланцуг сілавікоў і, каб не сустракацца з імі, вырашыў зайсці ў краму. Аднак тыя атксама пайшлі ў краму і сталі затрымліваць мужчын. Разам з Круком былі затрыманыя яшчэ тры мужчыны.

Затрыамнне, па словах эканаміста, выглядала так: "Адзін сказаў "Затрымліваем", нас вываклі і затрымалі. Ніякіх масавых мерапрыемстваў у гэтым перыметры не было, таму ўзяць удзел у тым, чаго не было, немагчыма".

Дзмітрый Крук — эканаміст, старшы навуковы супрацоўнік Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра BEROC, сябра Каардынацыйнай рады. Ён быў госцем Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі