Егіпет адмовіцца ад бестэрміновага прэзідэнцтва

Гаворка ідзе, у прыватнасці, аб артыкулах Канстытуцыі, якія тычацца правілаў вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты і колькасці тэрмінаў прэзідэнцкага кіравання. Цяпер кіраўнік дзяржавы можа вылучаць сваю кандыдатуру на выбары неабмежаваную колькасць разоў. Акрамя таго, для вылучэння кандыдату ў прэзідэнты неабходна сабраць подпісы вялікай колькасці дэпутатаў абедзвюх палат парламента, што робіць немагчымым вылучэнне незалежных кандыдатаў ці кандыдатаў ад партыяў, якія не маюць вялікага прадстаўніцтва ў парламенце.

Як чакаецца, у выніку ўмовы вылучэння кандыдата ў прэзідэнты будуць спрошчаныя, а таксама вызначанае абмежаванне на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў.

Фота: images.tmcnet.com