Эдзі Мэрфі вяртаецца да “Прафесара – вар’ята”

Эдзі Мэрфі вернецца да ролі Шэрмана Клампа ў фільме "Прафесар – вар’ят 3", паведамляе партал EW.  Інфармацыя пра здымкі працягу з'явілася ў 2008 годзе - тады паведамлялася, што праект знаходзіцца ў ранняй стадыі распрацоўкі. Акрамя таго, удзел Мэрфі ў здымках на той момант быў пад пытаннем.

У кампаніі Universal, куды прадстаўнікі EW звярнуліся за каментарамі, пацвердзілі, што праца над сіквелам сапраўды вядзецца. Акрамя гэтага пра працяг карціны распавёў выданню Access Hollywood сам Эддзі Мэрфі. Ён заявіў, што некаторыя моманты сцэнарыя, прычым "даволі смешныя", ужо ёсць.

Нагадаем, што першы " Прафесар – вар’ят" выйшаў на экраны ў 1996 годзе і быў рымейкам аднайменнай камедыі 1963 года. Другі фільм з'явіўся ў 2000-м.

Абедзве карціны былі вельмі паспяховымі з фінансавага боку: першая стужка сабрала ў сусветным пракаце 273 мільёны долараў пры бюджэце ў 54 мільёны, а другая - 166 мільёнаў пры 84-мільённым бюджэце.

Фота: forum.grasscity.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі