Эдзі Мэрфі пасварыўся з Paramount Pictures

Эдзі Мэрфі адмовіўся ад удзелу ў біяграфічным фільме, прысвечаным вядомаму галівудскаму коміку Рычарду Праеру. Высветлілася, што акцёр пакінуў здымачную пляцоўку з-за канфлікту з кампаніяй Paramount Pictures, якая фінансавала карціну.

Ходзяць чуткі, што цяпер у ролі Праера выступіць акцёр Марлан Уэянс. Аўтарам сцэнарыя і галоўным рэжысёрам фільма пад назвай “Рычард Праер: Я нешта сказаў?” выступіць прадзюсер цырымоніі леташняга Оскара Біл Кондан.

За здымкі фільма адказвае студыя Адама Сэндлера, а курыраваць карціну збіраецца ўдава Праера Джэніфер Лі.

Нагадаем, што Рычард Праер з’яўляецца шматразовым лаўрэатам розных прэстыжных узнагарод, у тым ліку пяціразовым уладальнікам “Грэмі”.

Паводле www.lenta.ru

Фота: www.film.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі