Дзіцячыя садкі ў Беларусі змогуць адкрываць платныя групы

Дзіцячыя садкі ў Беларусі змогуць адкрываць платныя групы

Дзіцячыя садкі ў Беларусі змогуць адкрываць платныя групы. Такая магчымасць закладзена ў праекце новага Кодэксу аб адукацыі, заявіла Альбіна Давідовіч, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі, начальнік упраўлення дашкольнай адукацыі Мінадукацыі. Паводле яе слоў, пра неабходнасць адкрыцця платных групаў у дзіцячых садках выказваліся бацькі дзяцей. Пасля гэтага ў Мінадукацыі прыходзілі запыты на дадзеную тэму ад садкоў. У выніку чыноўнікі вывучылі досвед іншых краін і “заклалі такую магчымасць у праект Кодэксу аб адукацыі”, інфармуе БЕЛТА.

Што да кошту наведвання платных групаў, то ён будзе залежыць ад набору паслуг, якія прадстаўляюцца ў кожнай канкрэтнай групе, адзначыла Давідовіч. “Калі ў адной групе дзеці будуць вывучаць англійскую мову, а ў іншай да яе дадасца харэаграфія, то і аплата, зыходзячы з гэтага, будзе адрознівацца”, — сказала прадстаўніца Мінадукацыі. Пры гэтым яна падкрэсліла, што кошт наведвання платных групаў у дзяржаўных установах адукацыі будзе істотна ніжэйшы, чым у прыватных дзіцячых садках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі