Джымі Пэйдж стаў доктарам музыкі

Гітарыст легендарнага гурта Led Zeppelin Джымі Пэйдж атрымаў ганаровую доктарскую ступень Універсітэта графства Сурэй у Вялікабрытаніі.
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбылася 20 чэрвеня ў Гілфардскім кафедральным саборы.

Пэйдж атрымаў ступень доктара музычных навук за свой неацэнны ўнёсак у развіццё сучаснай музыкі.

Нагадаем, што 64-гадовы Джымі Пэйдж з'яўляецца кавалерам Ордэна Брытанскай Імперыі і знахдзіцца ў складзе Led Zeppelin у Зале Славы Рок-н-рола ЗША і Вялікабрытаніі.

Фота: guitarraclasica1.blogdiario.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі