Джорджа Майкла адпусцілі датэрмінова

Поп-спявак Джордж Майкл (George Michael) выйшаў на волю.  11 кастрычніка Майкл быў выпушчаны з лонданскай турмы Highpoint Prison, пасля таго як адбыў там 27 дзён свайго 8-тыднёвага зняволення. Нагадаем, артыст патрапіў у турму па абвінавачванні ў кіраванні аўтамабілям у стане алкагольнага ап'янення і захоўванні марыхуаны, пасля таго як у ліпені ўрэзаўся ў вітрыну адной з крам Лондана.

Пасля выхаду з турмы, Майкл заявіў, што збіраецца пачаць новае жыццё. «Я проста жадаю пачаць усё з пачатку. Я вельмі рады зноў выйсці на волю - гэта самы выдатны для мяне дзень, - сказаў выканаўца. - Хачу шчыра падзякаваць кожнаму, хто падтрымліваў мяне - гэта вельмі натхняе».

Таксама Джордж намякнуў, што ён ужо гатовы запісваць новую музыку і жадае аднавіць кантакт са сваімі фэнамі. «Мне толькі што прыйшла ідэя новай песні. Зусім не турэмнай тэматыкі, - заявіў ён журналістам на парозе свайго дома. – Зараз вы будзеце бачыць мяне значна часцей, і я больш не буду ад вас бегаць».

Рэшткі свайго тэрміна Джордж Майкл будзе знаходзіцца пад наглядам паліцыі. На працягу пяці гадоў ён таксама не зможа сесці за руль аўтамабіля.

Фота: specialradio.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі