Джорджа Майкла адправілі за краты

Суд асудзіў Джорджа Майкла (George Michael) на восем тыдняў турэмнага зняволення за кіраванне пад уздзеяннем наркотыкаў.
Поп-выканаўцу прызналі вінаватым у стварэнні небяспечнай сітуацыі на дарозе і ўжыванні марыхуаны. Адбылося гэта 4 ліпеня ў Лондане. Тады ён на сваім аўто пратараніў вітрыну фотамагазіна, пасля чаго адразу ж быў дастаўлены ў пастарунак.

Першыя чатыры тыдні свайго зняволення Джордж Майкл правядзе за кратамі, а астатнюю частку прысуду будзе адбываць у выглядзе выпрабавальнага тэрміну.

Паводле сведчанняў відавочцаў, сам выканаўца быў шакаваны вынесеным прысудам. Яго адвакат Мукул Чавла заявіў, што гэта стала для артыста громам сярод яснага неба, бо ўся гэтая гісторыя адбылася як раз у той час, калі ён спрабаваў наладзіць сваё жыццё і ўпершыню за шмат гадоў пачаў пісаць новыя песні.

Нагадаем, што ў 2007 годзе Джордж Майкл ужо пазбаўляўся правоў за небяспечнае кіраванне і зноў змог сесці за руль толькі год таму.

Фота: specialradio.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі